БЕЛ Ł РУС

Славакія – Швецыя – 4:3

25.02.2010 / 10:55

nn.by

Вызначыўся апошні паўфіналіст хакейнага алімпійскага турніру ў Ванкуверы. Ім стала зборная Славакіі, што выйграла ў шведаў 4:3 (0:0, 3:2, 1:1).

Нагадаем, што шведы выйгралі ў групавым турніры Алімпіяды ў беларусаў (4:2).

Вароты заходніх славянаў бараніў аднаклубнік Сяргея Касціцына па клубе «Манрэаль Канадыенс» Яраслаў Галак.

Нагадаем, што Канада выйграла ў Расіі — 7:3, ЗША перамагла Швейцарыю — 2:0, а Фінляндыя — Чэхію — 2:0.

Такім чынам у паўфіналах у пятніцу, 26 лютага, згуляюць:

ЗША — Фінляндыя (пачатак матча а 22‑й паводле мінскага часу), Канада — Славакія (пачатак у 04:30 у ноч на суботу).

Фінал пройдзе ў нядзелю, 28 лютага. Пачатак у 22:15.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула