БЕЛ Ł РУС

На беларускіх анлайн-пляцоўках прадаюць нават змей

17.12.2024 / 16:37

Nashaniva.com

Наступны год па ўсходнім календары пройдзе пад апекай змеі. Каб год прайшоў удала, некаторыя людзі нават адмыслова набываюць сабе гэты сімвал у якасці хатняга гадаванца. Зрабіць гэта можна і ў Беларусі. На адной папулярнай анлайн-пляцоўцы гомельскае выданне «Моцныя навіны» знайшло адразу дзве аб'явы па продажы змей.

Маісавы полаз. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikipedia Commons

За 150 рублёў прадаецца маісавы полаз. У перапісцы прадавец пазначыў, што змейка з нюансам — у яе крывы хвосцік.

«Прадавец казаў, што пашкодзіў пры спробе дапамагчы вылезці змейцы з яйка, г.зн. дэфект набыты і нават на развядзенне не будзе ўплываць, калі раптам гэта будзе трэба. Ліняе сама без праблем, але трэба пасля дапамагаць здымаць рэшткі лінькі менавіта з гэтага хвосціка) у астатнім наогул цудоўная змейка», — напісала прадавец.

Таксама ў продажы ёсць пітон, але каштуе ён крыху даражэй — 350 рублёў. У аб'яве сказана, што гэта дзяўчынка, 2021 года вылуплівання, была набытая ў Маскве. Есць мышэй і хамячкоў, жыве ў тэрарыуме памерам 60х40х40, але для далейшага ўтрымання патрэбен большы.

Што тычыцца дакументаў, то, па словах прадаўца полаза, утрымліваць іх у кватэры можна без праблем. А вось з пітонам ёсць нюансы: такія змеі ў спісе забароненых для ўтрымання ў кватэрах істот, аднак забарона распаўсюджваецца толькі на асобін, якія вырастаюць больш за 4 метры ў даўжыню.

Чытайце таксама:

На мяжы магчымасцей: бірманскі пітон цалкам праглынуў аленя ФОТА

У аўтобусе, які ехаў з Польшчы ў Беларусь, знайшлі 19 каралеўскіх пітонаў

«Дзеці гулялі, а змяя плавала ў лужыне». У раёне Барысава нашэсце гадзюк — камунальнікі не рэагуюць

Каментары да артыкула