БЕЛ Ł РУС

У Брытаніі выратавалі ката, які знаходзіўся ў лядоўні чатыры тыдні

5.03.2010 / 12:10

Nashaniva.com

У англійскім графстве Нортгемптаншыр выратаваны кот, які знаходзіўся на таварным складзе больш чатырох тыдняў, паведамляе The Sun.

Паводле здагадак работнікаў склада, кот сілкаваўся замарожаным гарошкам і лёдам. Кот быў заўважаны каля месяца таму, але тады не ўдалося злавіць яго.

З прычыны холаду, кот адмарозіў вушы і хвост. Яго прытуліў адзін з працаўнікоў склада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула