На галоўным праспекце Мінска загарэлася машына
На праспекце Незалежнасці ў Мінску загарэўся аўтамабіль Renault, у салоне якога знаходзілася сямейная пара.
Скрыншот з відэа
Як паведамляе мінская ДАІ, прычынай узгарання стала кароткае замыканне ў электраправодцы аўтамабіля. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.
Высветлілася, што ў аўтамабіля скончыўся тэрмін тэхагляду, таму яго ўладальнікаў, відаць, яшчэ і аштрафуюць.