БЕЛ Ł РУС

Life:) ніяк не адрэагуе на новы тарыфны план МТС

10.03.2010 / 01:38

Ягор Марціновіч

«Мы заўсёды знойдзем чым адказаць. Калі згубім у адным месцы — заробім у іншым», каментуе сітуацыю прэс-сакратарка кампаніі

Прэс-сакратарка Life:) Таісія Пастухова адказала на пытанне, якой будзе рэакцыя кампаніі на новы тарыфны план аператара МТС. Нагадаем, абмеркаванне ў інтэрнэце прадказвае, што «Лайфу» прыйдзецца выплачваць шматмільённыя бонусныя грошы абанентам.

«Я не думаю, што Лайф будзе ў пройгрышы ад таго, што нейкі іншы аператар вывеў новы тарыфны план, — каментуе прадстаўніца Life:). — 

Мы заўсёды знойдзем чым адказаць. Калі згубім у адным месцы — заробім у іншым. Нашая тарыфная палітыка вельмі збалансаваная».

«Нават калі мы не заробім на нейкім тарыфным плане і выплацім нашым абанентам вялікі бонус — усё добра, бо яны гэтага заслужылі», — дадала яна.

На 11 сакавіка запланаваная сустрэча генеральнага дырэктара Life:) ў Беларусі Озджана Эрміша, на якой ён рыхтуецца зрабіць «шакуючую заяву».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула