БЕЛ Ł РУС

Урад Ізраіля апублікаваў відэазапіс перадачы закладніц

25.01.2025 / 15:25

Nashaniva.com

Сёння ХАМАС вызваліў вайскоўцаў ізраільскай арміі Карыну Арыеў (20 гадоў), Даніэлу Гільбоа (20), Нааму Леві (20) і Ліры Эльбаг (19).

Фота: Abed Hajjar / AP

На відэа былыя закладніцы выходзяць з аўтамабіля Міжнароднага Чырвонага Крыжа і махаюць рукамі. Іх сустракаюць жанчыны-салдаты.

Некаторыя з іх абдымаюць вызваленых ізраільцянак. Ліры Альба глядзіць у камеру і складае рукі ў знак сэрца. Паводле паведамленняў СМІ, кадры знятыя яшчэ ў сектары Газа. Затым вайскоўцы даставілі жанчын у Ізраіль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула