БЕЛ Ł РУС

Google сыходзіць з Кітая

15.03.2010 / 20:30

АП

Аб гэтым паведамляе рэсурс onliner.by са спасылкай на Business Week. «Улады Кітая занялі жорсткую пазіцыю, а ў Google ёсць свае прынцыпы, і яна збіраецца сыходзіць» -- заявіў кіраўнік кампаніі EmporioAsia Леа Бурнет ў Шанхаі.

Улады Кітая распаўсюдзілі адпаведную заяву сярод фірм і прадпрыемстваў, якія супрацоўнічаюць з Google у галіне рэкламы, дзе рэкамендуюць перайсці на іншыя сэрвісы.

Дасведчаныя крыніцы сцвярджаюць, што кіраўніцтва Google ўжо выпрацавала падрабязны план закрыцця пошукавага сэрвісу ў Кітаі. У тым, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшы час, інтэрнэт-кампанія ўпэўненая на 99,9%.

Па словах экспертаў, пасля нядаўняй заявы міністра прамысловасці і інфармацыйных тэхналогій КНР Лі Ючжона перамовы паміж Google і кітайскім урадам канчаткова зайшлі ў тупік.

Нагадаем, 12 сакавіка Лі Ючжон сказаў, што калі Google перастане цэнзураваць кітайскі сегмент інтэрнэту, то карпарацыя «будзе несці адказнасць за наступствы» сваіх дзеянняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула