БЕЛ Ł РУС

На рэйсавым аўтобусе з Польшчы ў Беларусь спрабавалі правезці 15 пітонаў

17.02.2025 / 17:32

Nashaniva.com

Гэта ўжо другая спроба завесці жывёл у краіну, піша прэс-служба мытні.

15 пітонаў схавалі пад лядоўняй у рэйсавым аўтобусе з Польшчы. Яны былі ў пластыкавых кантэйнерах.

Кіроўца аўтобуса «Варшава-Мінск», які апынуўся палякам, сказаў мытнікам, што вязе толькі асабістыя рэчы. Месца са схаванымі пітонамі знайшлі праз скан транспарту.

Каб дастаць пітонаў з тайніка, мытнікі раскруцілі канструкцыю, на якой была ўсталявана лядоўня.

Жывёл перадалі ў заапарк, а грамадзяніна Польшчы абвінавачваюць у перавозцы тавараў, якія трэба дэклараваць, без дэкларацыі (частка 2 арт 15.1 КаАП).

У 2024 адбылася першая спроба завезці пітонаў з Польшчы ў Беларусь: тады ў тым жа аўтобусе «Варшава-Мінск» мытнікі знайшлі 19 сетачных пітонаў. Іх заўважылі ў тайніку пад лесвіцай і так жа перадалі ў заапарк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула