БЕЛ Ł РУС

МАРГ знайшоў парушэнні ва ўсіх правераных крамах «Хіт!»

27.02.2025 / 17:37

Nashaniva.com

У кожнай другой краме «Хіт!» пабачылі прадукты з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці, сказана на сайце МАРГ.

Крама «Хіт!». Фота: hitdiscount.by

Чыноўнікі з МАРГ праверылі сетку «Хіт!», якая належыць «Еўраторгу». Парушэнні заўважылі ва ўсіх аб'ектах, дзе быў маніторынг.

У кожнай другой краме — пратэрмінаваныя прадукты, сцвярджае МАРГ.

Таксама чыноўнікі заўважылі, што ў крамах «Хіт!» няма ўсіх прадуктаў, якія абавязковыя для рэалізацыі, цэннікі аформлены няправільна, а вагі — не такія, якія прайшлі дзяржаўную праверку.

Чытайце таксама:

Сістэма кантролю цэн запрацуе з кастрычніка

МАРГ знайшоў парушэнні ва ўсіх правераных крамах «Святлафор»

Каментары да артыкула