БЕЛ Ł РУС

З 1 сакавіка нельга лавіць шчупакоў

1.03.2025 / 19:15

Nashaniva.com

На большай частцы тэрыторыі Беларусі з 1 сакавіка забараняецца лавіць шчупакоў. Абмежаванні звязаныя з нерастам рыбы, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Фота з сацсетак

З 1 сакавіка па 15 красавіка забарона будзе дзейнічаць ва ўсіх абласцях, акрамя Віцебскай, дзе тэрміны крыху зрушацца: з 9 сакавіка па 23 красавіка.

Калі шчупака ў гэты час нехта злавіў выпадкова, то яго трэба неадкладна выпусціць. Парушэнне правілаў цягне адміністрацыйную адказнасць па частцы 1 артыкула 16.25 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

Беларус зноў злавіў гіганцкага сома вагой 32 кіло

Рыбак з Бабруйска злавіў на Прыпяці рэкорднага судака

Рыбак з Рагачова злавіў у Дняпры «дагістарычнага шчупака»

Каментары да артыкула