У верасні Купалаўскі тэатр пакінуць усе акцёры
Менавіта тады пачнецца рэканструкцыя будынка тэатра.
Менавіта тады пачнецца рэканструкцыя будынка тэатра.
Пра гэта паведаміў яго дырэктар Павел Палякоў.
Два гады, пакуль будзе ісці рэканструкцыя, п’есы будуць ставіцца на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў. А рэпетыцыі будуць праходзіць у памяшканні кампаніі «Гарызонт» па вуліцы Кісялёва, куды плануе пераехаць і адміністрацыя.
14 верасня Купалаўскаму тэатру спаўняецца 90 гадоў. Адзначыць юбілей плануецца крыху раней, да пераезду.