БЕЛ Ł РУС

У Брэсце перакуліўся аўтамабіль, які перавозілі на прычэпе

2.08.2025 / 15:43

Nashaniva.com

У Брэсце раніцай каля 5:30 адбылося дарожна-транспартнае здарэнне: на трасе М1/Е30 «Брэст — Мінск — мяжа Расіі» перакуліўся прычэп, на якім перавозілі аўтамабіль, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фота: t.me/krepostfortuvd

35-гадовы жыхар Брэста ехаў на машыне Audi з прычэпам, але не ўлічыў асаблівасці і стан як самога транспарту, так і грузу — аўтамабіля Mercedes. У выніку прычэп адчапіўся і перакуліўся.

Фота: t.me/krepostfortuvd

Ніхто не пацярпеў, але прычэп і Mercedes атрымалі пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула