БЕЛ Ł РУС

У аўторак ужо адліга

26.01.2026 / 12:30

Nashaniva.com

Таксама абвешчаны аранжавы ўзровень праз галалёдзіцу.

У аўторак надвор'е ў Беларусі прадоўжаць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якая паступае з поўдня.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж), па паўночна-ўсходняй палове чакаецца моцны снег. У многіх раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Месцамі прагназуюцца туман і наліпанне мокрага снегу.

Ноччу -2..-8°С, па паўднёвым захадзе -1..+2°С, максімальная днём -4..+2°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

28 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж), месцамі па поўначы чакаецца моцны снег, мокры снег.

У асобных раёнах прагназуюцца туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер месцамі парывісты.

Тэмпература паветра на працягу дня складзе -6..+1°С, ноччу па паўночным усходзе да -8°С, днём у паўднёвых раёнах +2..+3°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула