У Брэсце падлеткі зараблялі, крадучы па вёсках металалом
Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, група прыяцеляў з Брэста (адзін 18‑гадовы і некалькі непаўналетніх) «гастралявала» па вёсках раёна на асабістым аўтамабілі.
Маладыя людзі аглядалі двары, у якіх на бачным месцы ляжаў металалом. Пераканаўшыся, што гаспадароў няма дома, яны загружалі здабычу ў прычэп.
У першым выпадку з вёскі вывезлі больш за 500 кг лому, які потым здалі. Вярнуўшыся дадому, гаспадар заўважыў прапажу і звярнуўся ў Брэсцкі РАУС, заявіўшы пра крадзеж на суму каля 250 рублёў.
Праз некалькі дзён з тэрыторыі пустога дома ў іншым населеным пункце было выкрадзена яшчэ 360 кг металу.
Цяпер асобы злодзеяў устаноўленыя, супраць іх завялі крымінальную справу.
Чытайце таксама:
След ад сякеры стаў доказам злачынства
Мінчук скінуў ровар з балкона і стаў фігурантам крымінальнай справы
Маёр з Гродзенскай вобласці скраў у палка амаль мільён рублёў і сеў у турму