БЕЛ Ł РУС

Аднаго з узорных работнікаў Мазырскага НПЗ асудзілі па справе Гаюна

4.04.2026 / 20:08

Nashaniva.com

Уладзімір Чурыла прайшоў шлях да вядучага інжынера-тэхнолага і атрымліваў узнагароды за выдатную працу. Але нядаўна мужчыну асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму».

Уладзімір Чурыла. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Уладзіміру Чурылу 39 гадоў. Ён мінчук. У 2004 годзе скончыў мінскую гімназію №56 з паглыбленым вывучэннем матэматыкі. У 2009 годзе атрымаў дыплом Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Тэхналогіі арганічных рэчываў».

Сваю кар'еру ён пачынаў яшчэ студэнтам з практыкі на «Нафтане» і Мазырскім НПЗ на пасадзе дублёра аператара. З часам Чурыла стаў вядучым інжынерам-тэхнолагам паліўна-каталітычнай вытворчасці на заводзе ў Мазыры, дзе перапрацоўваюць серністую нафту. У чэрвені 2021 года Уладзіміру прысвоілі ганаровае званне «Найлепшы рацыяналізатар».

Па-за працай Уладзімір цікавіцца фінансавай граматнасцю і інвеставаннем: сочыць за каціроўкамі акцый, абмяркоўвае выгадныя банкаўскія карткі і дробныя пакупкі на маркетплэйсах. Вывучае праграмаванне. Таксама ва Уладзіміра ёсць сабака.

Яго затрымалі ў кастрычніку мінулага года. У выніку Гомельскі абласны суд вынес Чурылу прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Пераслед па ім звычайна звязаны са справай Гаюна. Мужчыну далі хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

Супрацоўніцу Універсітэта культуры асудзілі за палітыку

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

Каментары да артыкула