БЕЛ Ł РУС

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца

7.04.2026 / 11:31

Nashaniva.com

Трансляцыю глядзелі мільёны людзей.

Уночы з панядзелка на аўторак місія «Артэміда-2» дасягнула месячнай арбіты і абляцела спадарожнік Зямлі.

Трансляцыю першага за 53 гады палёту вяшчалі на ўсіх платформах NASA, а таксама на Netflix, Apple TV, Amazon Prime, Hulu і іншых стрымінгах.

За чатыры хвіліны да таго, як экіпаж місіі ўвайшоў у гісторыю, пабіўшы рэкорд 1970 года па максімальнай адлегласці ад Зямлі, у кадры нечакана праляцеў слоічак Nutella. Трансляцыю ў гэты кульмінацыйны момант глядзелі мільёны людзей.

«Для нас вялікі гонар — падарожнічаць далей, чым любая паста ў гісторыі. Выводзім распаўсюджванне ўсмешак на новую вышыню!» — імгненна адрэагаваў сам брэнд.

А вось што яшчэ пра гэта пішуць у сацсетках: «Шанцы на тое, што выпадковая Nutella з’явіцца ў кадры за 402 тысячы кіламетраў ад Зямлі, надзвычай малыя, але ніколі не роўныя нулю. Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі».

Чытайце таксама:

Місія «Артэміда» абляцела Месяц і вяртаецца дадому

Людзі ўпершыню за паўстагоддзя пабачылі Месяц з адваротнага боку ФОТА

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Чаму людзі паўстагоддзя не лёталі да Месяца?

Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»

Каментары да артыкула