БЕЛ Ł РУС

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

9.04.2026 / 17:20

Nashaniva.com

Усім сваякам арыштантаў тэарэтычна пагражае турма.

У рэпрэсіўным спісе 10 тэлеграм-чатаў, 9 вайбер-чатаў і 3 суполкі Укантакце.

У многіх з іх сотні ці нават тысячы падпісчыкаў. Напрыклад, у адной толькі суполцы найбуйнейшай беларускай калоніі — №2 у Бабруйску — больш за 3500 удзельнікаў.

6 красавіка стала вядома, што КДБ надаў такі статус Telegram-чату «СИЗО №1 Колядичи». Гэта самы буйны чат па падтрымцы сваякоў вязняў, дзе сабраныя розныя гайды, якія дапамагаюць людзям арыентавацца пасля затрымання блізкага.

Чытайце таксама:

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал «Першы рэгіён»

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў

Экстрэмісцкімі прызналі тры творы беларускай літаратуры. А таксама збор твораў Цвікевіча, аўтара кнігі «Заходнерусізм»

Каментары да артыкула