БЕЛ Ł РУС

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»

9.04.2026 / 22:42

Nashaniva.com

Былы палітзняволены Ігар Лосік, калі дазнаўся пра сённяшні хапун ў мінскім офісе архітэктурнай студыі ZROBIM architects, узгадаў падобны выпадак, які адбыўся з адным з ягоных аднакамернікаў.

Фота ілюстрацыйнае

«Калі я сядзеў у СІЗА КДБ, са мной у камеры сядзеў чыгуначнік Канстанцін Міхайлоўскі. Ён расказваў, што ў снежні 2024 года ў чыгуначным дэпо адбыўся такі самы «хапун», затрымалі 52 чалавекі. Праца дэпо цалкам спынілася.

Людзям інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў. Высветлілася, што ў іх там калісьці працаваў нейкі чалавек, які з'ехаў у Польшчу і ўступіў у «Рабочы рух» (паводле версіі следства).

І ўсіх, хто з ім камунікаваў, перапісваўся ці проста працаваў калісьці разам, тупа затрымалі. Косця проста сядзеў без следчых дзеянняў, не разумеючы за што і з перспектывай атрымаць мінімум 10 гадоў».

Нагадаем, што сілавікі прыйшлі ў офіс ZROBIM architects, размешчаны ў Мінску, 9 красавіка каля 11‑й гадзіны раніцы.

Паводле наяўнай інфармацыі, былі затрыманыя ўсе супрацоўнікі, якія ў той момант знаходзіліся на працоўных месцах. Гаворка ідзе прыкладна пра 50 чалавек. Сярод затрыманых нібыта і сузаснавальнік — Андрэй Макоўскі.

Прычыны цікавасці сілавікоў да адной з самых вядомых і паспяховых архітэктурных студый Беларусі на гэты момант невядомыя.

Чытайце таксама:

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі

Лосік расказаў, як эпічна спаліўся падсадны арыштант у камеры СІЗА КДБ

Лосік расказаў, праз якія пакуты прайшоў музыка Tor Band Яўген Бурло

«Хочаш, каб у цябе ногі адмовілі, як у Ігнатовіча?» Лосік расказаў, як перасякаўся ў турме з асуджанымі за забойства Дзмітрыя Завадскага

Каментары да артыкула