БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка

10.04.2026 / 21:45

Nashaniva.com

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткіх здзекаў з вучня ў адной са школ Гродна, якога падлеткі падвесілі ў туалеце і здымалі гэта на відэа, паведамляе тэлеканал «Гродна Плюс».

Раней паведамлялася, што ў адной са школ Гродна здарыўся выпадак жорсткага булінгу: група падлеткаў здзекавалася са свайго аднагодка і здымала гэта на відэа.

Паводле слоў пацярпелага, усё пачалося ў школьным туалеце, дзе знаходзіліся трое падлеткаў. Спачатку яны пачалі яго хапаць і цягнуць за гумку ад трусоў. Хлопцу ўдалося вырвацца і выбегчы, але яго дагналі, зноў занеслі ў туалет і ўжо там утрох паднялі і падвесілі на кручок за тую ж гумку (раней паведамлялася, што за партфель).

Па словах хлопца, ён пытаўся, навошта яны гэта робяць, але ў адказ тыя толькі смяяліся і працягвалі здымаць усё на тэлефон.

Пасля гэтага падлеткі пайшлі, пакінуўшы яго аднаго. Хлопец сцвярджае, што правісеў у бездапаможным стане каля 20—30 хвілін, пакуль не змог самастойна вызваліцца.

Пра здарэнне дарослыя даведаліся выпадкова. У той дзень бацьку выклікалі ў школу па іншай прычыне, і спачатку падумалі, што сын проста ўцёк з урока. Толькі потым высветлілася, што ён увесь гэты час знаходзіўся ў туалеце пасля здзекаў.

Сам школьнік доўга не хацеў нічога расказваць, бо яму было сорамна. Ён нават не збіраўся паведамляць пра гэта, бо лічыў, што скардзіцца ў такой сітуацыі «не па-пацанску».

У выніку ў дачыненні да ўдзельнікаў інцыдэнту складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства. Справы 14‑ці і 17‑ці гадовых падлеткаў будуць разглядацца камісіяй па справах непаўналетніх, а 18‑гадовага ўдзельніка чакае суд.

Чытайце таксама:

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Што рабіць бацькам, калі іх дзіця цкуюць у школе, каб булінг не скончыўся трагедыяй? Тлумачыць псіхолаг

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Каментары да артыкула