БЕЛ Ł РУС

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро

11.04.2026 / 08:53

Nashaniva.com

11 красавіка 2011 года адбыўся тэракт на станцыі метро «Кастрычнікая».

Фота: kp.ru

Выбух прагрымеў у 17:56 на платформе станцыі ў гадзіну пік. Ён быў каля другога вагона ў цягніку, які мусіў рухацца на станцыю «Інстытут Культуры». Імаверна, выбуховае прыстасаванне было закладзена пад лаўку.

Магутнасць выбуховага прыстасавання склала ад 5 да 7 кг у тратылавым эквіваленце, яно было начыненае металічнымі элементамі, каб павялічыць паражальнае ўздзеянне і выклікаць шматлікія аскепкавыя раненні.

Загінулі і памерлі ад ран 15 чалавек, а 387 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

У арганізацыі тэракту абвінавацілі Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

30 лістапада 2011 года іх прызналі вінаватымі і прыгаварылі да найвышэйшай меры пакарання — расстрэлу. У сакавіку 2012 г. Канавалаў і Кавалёў былі расстраляныя.

Чытайце таксама:

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Каментары да артыкула