БЕЛ Ł РУС

У Гродне сабралі першы ўраджай баклажанаў

11.04.2026 / 15:40

Nashaniva.com

У Гродне ў цяпліцах пачаўся першы збор ураджаю баклажанаў, і ўжо ў найбліжэйшы час у продаж паступіць свежая мясцовыя гародніна.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Freepik.com

На Гродзенскай агародніннай фабрыцы ўжо сабралі каля дзвюх тон баклажанаў. Як адзначыла галоўны аграном Таццяна Апонік, апошнія дзесяць гадоў там вырошчваюць гатунак «Беёнсэ», які добра прыжыўся ў мясцовых умовах і дае стабільны ўраджай — прыкладна 24 кілаграмы з аднаго квадратнага метра.

Збор баклажанаў патрабуе асцярожнасці: работнікі выкарыстоўваюць секатары, каб не пашкодзіць расліны, і ўважліва аглядаюць кожны плод. Гародніна з дэфектамі, напрыклад з палоскамі або ўвагнутасцямі на скурцы, адбракоўваецца і ў продаж не трапляе.

Акрамя баклажанаў, у цяпліцах ужо спеюць таматы. Іх таксама сабралі каля дзвюх тон, а далейшыя аб’ёмы будуць павялічвацца. Ураджай здымаюць некалькі разоў на тыдзень. Вырошчваюць як даўно вядомыя гатункі, напрыклад «Тарэра», так і новыя — «Ксантэра» і «Секурытас».

Таксама паведамляецца, што прыкладна да 20 красавіка чакаецца першы ўраджай салодкага перцу.

Чытайце таксама:

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

Следам за цяплічнымі агуркамі павялічаць вытворчасць і памідораў

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах

Каментары да артыкула