БЕЛ Ł РУС

Беларускіх спартоўцаў дапусцілі да дарослых спаборніцтваў са сцягам і гімнам

13.04.2026 / 15:32

Nashaniva.com

Міжнародная федэрацыя плавання (World Aquatics) зняла абмежаванні з расійскіх і беларускіх дарослых спартсменаў і дапусціла іх да міжнародных спаборніцтваў са сцягам і гімнам краіны.

«У адпаведнасці з рашэннем Сусветнага бюро водных відаў спорту і па ўзгадненні з Падраздзяленнем забеспячэння сумленнасці ў водных відах спорту і Сусветным камітэтам спартсменаў па водных відах спорту, кіруючыя прынцыпы ўдзелу спартсменаў у спаборніцтвах у водных відах спорту ў перыяд палітычнага канфлікту больш не будуць прымяняцца да дарослых спартсменаў з беларускім або расійскім спартыўным грамадзянствам. Дарослыя спартсмены з беларускім або расійскім спартыўным грамадзянствам змогуць удзельнічаць у спаборніцтвах па водных відах спорту нараўне са сваімі калегамі, якія прадстаўляюць іншыя спартыўныя нацыянальнасці, у адпаведнай форме, са сцягамі і гімнамі», — гаворыцца ў апублікаванай на сайце арганізацыі заяве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула