БЕЛ Ł РУС

У Малдове вынеслі прысуд былому высокаму спецслужбісту за перадачу сакрэтных звестак беларускаму КДБ

15.04.2026 / 18:04

Nashaniva.com

У Малдове завочна вынеслі прысуд былому намесніку дырэктара Службы інфармацыі і бяспекі Малдовы Аляксандру Бэлану, паведамляе NewsMarker.md.

Аляксандру Бэлан. Фота з яго сацсетак

Суд у Кішынёве прызнаў Аляксандру Бэлана вінаватым у разгалошванні дзяржаўнай таямніцы і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, а сам Балан удзельнічаў у ім анлайн, бо зараз знаходзіцца пад хатнім арыштам у Румыніі.

Паводле слоў пракурора, Бэлан прызнаў віну і папрасіў разгледзець справу ў спрошчаным парадку. Рашэнне аб выкананні прысуду цяпер павінны рэалізаваць румынскія ўлады.

Раней Бэлана затрымалі ў Румыніі па падазрэнні ў перадачы сакрэтнай інфармацыі беларускаму КДБ. Следства сцвярджае, што ён сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай разведкі ў Будапешце і мог перадаваць ім сакрэтныя звесткі за ўзнагароду.

Таксама ў Румыніі супраць былога малдаўскага спецслужбіста ідзе асобная справа, дзе яму пагражае больш сур’ёзнае пакаранне.

Чытайце таксама:

Стала вядома імя былога малдаўскага спецслужбіста, якога затрымалі за шпіянаж на карысць Беларусі

У Еўропе выкрылі беларускую шпіёнскую сетку. Арыштавалі былога кіраўніка малдаўскай контрразведкі

БелдзяржСМІ і каналы сілавікоў спрабавалі бударажыць Малдову разам з расіянамі. Вось што з гэтага выйшла

Стала вядома імя беларускага кадэбіста, які курыраваў завербаванага кіраўніка малдаўскай разведкі. І іх хітры спосаб камунікацыі

Каментары да артыкула