БЕЛ Ł РУС

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе

16.04.2026 / 19:20

Nashaniva.com

У вайне на баку Расіі загінуў чарговы беларус — Андрэй Дарашкевіч. У родным горадзе Дарашкевіч стаў вядомы сваімі карыкатурнымі крымінальнымі прыгодамі.

Андрэй Дарашкевіч. Фота: Аднакласнікі

Андрэй Дарашкевіч нарадзіўся ў 1981 годзе ў Слоніме і жыў там жа.

Андрэя не назваць злосным бандытам, хаця ў родным горадзе вядомасць да яго прыйшла ў сувязі з карыкатурнымі абставінамі злачынстваў, якія ён учыняў без карыснай зацікаўленасці. Проста кожны раз не шанцавала.

Паводле інфармацыі Belpol, першую крыміналку Дарашкевіч у сярэдзіне 2000‑х зарабіў так: выпіваў у кампаніі каля моладзевага цэнтра, сцягнуў у сабутыльніка ключы ад машыны і паехаў катацца, пакуль ніхто не заўважыў. Машыну планаваў вярнуць. Але не даў рады кіраванню, разбіў аўто і ўцёк. 

Першая няўдача не пахіснула любоў Дарашкевіча да хуткай язды на чужых машынах, а навучыла толькі, што да справы трэба лепш рыхтавацца, каб не стаць відавочным падазраваным. 

І вось менш чым праз два гады Дарашкевіч збіў замок з гаража санаторна-лясной школы, каб сесці за руль казённага ВАЗа.

Справа адбывалася ўначы. Дарашкевіч збіраўся машыну вярнуць, але зноў не даў рады кіраванню, зноў разбіў аўто і зноў уцёк.

Што яшчэ адбывалася ў жыцці слонімца? Папрацаваў на мясцовым «Альберціне», ажаніўся, завёў разам з жонкай акаўнт на дваіх у «Аднакласніках». А ўрэшце паехаў у Расію.

Андрэй Дарашкевіч. Фота: Аднакласнікі

Далейшыя падрабязнасці лёсу Дарашкевіча невядомыя. Вядомы толькі фінал гісторыі — больш катацца на чужых машынах ён не будзе. Летам 2025 года ён загінуў у раёне Часавага Яра ва Украіне, быў штурмавіком у расійскай в/ч 01591.

Ваяваў пад пазыўным «Музыкант», але нядоўга. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула