Маладую маці з Гомеля асудзілі за палітыку
На 27‑гадовую Таццяну Серанкову завялі крымінальную справу — найхутчэй, пераслед звязаны са справай Гаюна.
Таццяна Серанкова. Фота з яе старонкі Укантакце
Гамяльчанцы Таццяне Серанковай 27 гадоў. Яна выхоўвае сына.
Вядома, што дзяўчына з ліпеня 2018 года стаяла ў агульнай чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у Цэнтральным раёне Гомеля.
Нядаўна стала вядома пра палітычны пераслед жанчыны.
Гомельскі абласны суд вынес ёй прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Таццяне прысудзілі хатнюю хімію. Падрабязнасці справы невядомыя, але, найхутчэй, пераслед звязаны са справай Гаюна.
Чытайце таксама:
25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку
61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію