БЕЛ Ł РУС

Хлопец з Эфіопіі стварае са смецця неверагодныя касцюмы ВІДЭА

20.04.2026 / 21:21

Nashaniva.com

У каментарах жартуюць, што Balenciaga ўжо запісвае ідэі.

Вобразы, якія стварыў юнак з Эфіопіі. Скрыншоты відэа

Юнак з Эфіопіі Калу Пуцік стварае са смецця і старога адзення арыгінальныя ўборы ў духу высокай моды. У ход ідуць старыя боты, выкінутыя гумовыя шыны, старое рванае адзенне.

Раней ён публікаваў відэа сваіх вобразаў у тыктоку. А ў канцы сакавіка завёў інстаграм — за месяц на блогера падпісалася 640 тысяч чалавек, а яго ролікі збіраюць мільёны праглядаў.

У каментарах людзі спадзяюцца, што модныя брэнды звернуць увагу на таленавітага юнака, і жартуюць, што Balenciaga ўжо запісвае ідэі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула