БЕЛ Ł РУС

ФІФА не плануе замяняць зборную Ірана на чэмпіянаце свету па футболе 

25.04.2026 / 07:59

Nashaniva.com

Іран прапанавалі замяніць Італіяй.

Зборная Ірана. Фота: Gao Meng / VCG via Getty Images

У ФІФА не разглядаюць сцэнар з заменай зборнай Ірана на Італію на будучым чэмпіянаце свету, нягледзячы на ранейшыя прапановы, паведамляе Бі-бі-сі.

Раней з ініцыятывай выступаў пасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Паала Замполі. Ён заяўляў, што зборная Італіі па футболе як чатырохразовы чэмпіён свету магла б атрымаць месца на турніры нават без праходжання кваліфікацыі. Аднак у самой ФІФА гэтая ідэя падтрымкі не знайшла.

Кіраўнік арганізацыі Джані Інфанціна раней падкрэсліваў, што зборная Ірана па футболе «дакладна прыме ўдзел» у турніры.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што Злучаныя Штаты будуць рады іранскай камандзе на чэмпіянаце свету

У Тэгеране запэўніваюць, што каманда гатова да спаборніцтваў і плануе выступіць без абмежаванняў.

Чэмпіянат свету па футболе 2026 стартуе 11 чэрвеня і пройдзе ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. Зборная Ірана павінна правесці матчы групавога этапу ў ЗША 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула