БЕЛ Ł РУС

Што вядома пра стралка, які ўварваўся на вячэру з Трампам

26.04.2026 / 16:44

Nashaniva.com

На ўрачыстым прыёме Асацыяцыі карэспандэнтаў пры Белым доме ў гатэлі Washington Hilton адбылася страляніна. На мерапрыемстве прысутнічалі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, першая лэдзі і ключавыя міністры, але ніхто з іх не пацярпеў. Кім быў нападнік?

Фота затрыманага нападніка апублікаваў Дональд Трамп у сваёй сацсетцы

Падазраванага завуць Коўл Томас Ален, паведамляла агенцтва Reuters. Гэта 31‑гадовы настаўнік і распрацоўшчык гульняў з Каліфорніі, раней ён не трапляў у поле зроку паліцыі.

Па выніках 2024 года мужчына быў прызнаны найлепшым настаўнікам кампаніі C2 Education, якая рыхтуе абітурыентаў да ўступных экзаменаў у ВНУ, у горадзе Торранс у Каліфорніі.

Томас скончыў у 2017 годзе Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут, у 2025‑м атрымаў ступень магістра ў галіне кампутарных навук у Каліфарнійскім дзяржаўным універсітэце.

На прыёме з удзелам Трампа прагучала 5‑8 выстралаў. Паводле паліцыі, мужчына быў узброены драбавіком, пісталетам і некалькімі нажамі. Яго затрымалі на месцы.

Стралок сказаў уладам, што яго цэллю былі чыноўнікі, звязаныя з Трампам, паведамляе тэлеканал CBS News. Ён змог хутка прабегчы міма аховы — агенты не паспелі яго затрымаць на ўваходзе і сталі страляць услед. Са слоў паліцыі, мужчына страляў у аднаго з агентаў сакрэтнай службы, але таго абараніла бронекамізэлька.

Сам стралок не атрымаў агнястрэльных раненняў.

Дональд Трамп пракаментаваў інцыдэнт і назваў нападніка «вельмі хворым чалавекам» і «забойцам-адзіночкам». 

Мерапрыемства, на якім адбылося здарэнне, адкладзена як мінімум на месяц.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула