БЕЛ Ł РУС

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

27.04.2026 / 00:22

Nashaniva.com

У сацсетках з'явілася відэа з мінскага метро, дзе ахоўнікі метрапалітэна скручваюць пасажыра на пероне станцыі «Каменная Горка». Некаторыя відавочцы апісвалі, што мужчына выглядаў п'яным і перад гэтым бегаў па вагонах, спрабаваў біцца з аховай метро і нават ударыў сваю маленькую дачку.

Скрыншот відэа з канала «Стыдно Мінск»

Сцвярджаюць, што ён са Смаленска.

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць, «вы сволачы, не маеце права» і г.д. Мужык потым, калі ляжаў, абражаў усіх і называў кепскімі словамі», — апісвае ў сацсетках відавочца і дадае, што побач з ім была яшчэ жонка і пажылая жанчына з дзіцем, якія «істэрылі».

У метрапалітэне расказалі, што інцыдэнт адбыўся 26 красавіка каля 15:45.

«Інспектары службы бяспекі ўжылі фізічную сілу ў дачыненні да пасажыра з прыкметамі алкагольнага ап'янення, бо ён аказаў актыўны супраціў, пасля чаго правапарушальніка перадалі супрацоўнікам міліцыі для далейшага разбору», — распавялі ў метро «Мінск-Навінам».

Мужчыну спынілі яшчэ ля турнікета і не хацелі пускаць, бо быў п'яны. Але той з дзіцем на руках прарваўся да вагонаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула