БЕЛ Ł РУС

У Пхеньяне адкрылі помнік салдатам КНДР, якія загінулі ў Курскай вобласці

27.04.2026 / 11:30

Nashaniva.com

На мерапрыемстве прысутнічаў лідар КНДР Кім Чэн Ын, а таксама міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў і кіраўнік Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.

Фота тут і далей KCNA

У нядзелю ў Пхеньяне ўлады КНДР правялі ўрачыстую цырымонію адкрыцця помніка паўночнакарэйскім вайскоўцам, якія загінулі ў баях у Курскай вобласці. Таксама быў адкрыты «Мемарыяльны музей баявых подзвігаў у замежнай ваеннай аперацыі», паведамляе Паўночнакарэйскае тэлеграфнае агенцтва.

На мерапрыемстве прысутнічаў лідар КНДР Кім Чэн Ын, міністр абароны краіны Но Гван Чхор і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі. З Расіі на мерапрыемства прыбылі кіраўнік Мінабароны Андрэй Белавусаў і спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.

Апошні таксама зачытаў зварот Пуціна, у якім гаварылася, што паўночнакарэйскія вайскоўцы, якія змагаліся ў Курскай вобласці, «назаўсёды застануцца ў сэрцы кожнага грамадзяніна Расіі».

Паводле звестак паўднёвакарэйскай разведкі, у баях на баку Расіі загінулі і атрымалі раненні каля шасці тысяч вайскоўцаў з КНДР, але гэтыя даныя могуць быць завышаныя.

Пры гэтым у прыфрантавой зоне могуць па-ранейшаму знаходзіцца тысячы паўночнакарэйскіх салдат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула