БЕЛ Ł РУС

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам

30.04.2026 / 08:40

Nashaniva.com

Бусел звіў гняздо непадалёк.

У вёсцы Дуброва Аляхновіцкага сельсавета Маладзечанскага раёна каля крамы, размешчанай на вуліцы Францыска Скарыны, можна сустрэць бусла, піша kraj.by.

Вясковая крама — месца звычайнае, але ў Дуброве ўсё інакш. Бусел звіў гняздо на дрэве недалёка ад гандлёвага аб’екта і стаў улюбёнцам мясцовых пакупнікоў.

— Ён вельмі любіць сасіскі і прыходзіць сюды практычна кожны дзень, — распавядае прадавец.

Пакупнікі купляюць птушцы яе любімыя сасіскі, частуюць і свежым батонам.

Ён яшчэ і каўбасу есць з задавальненнем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула