БЕЛ Ł РУС

На канцэрт украінкі Мары Краймбрэры прадалі ўсю «Мінск-Арэну» — больш за 15 тысяч квіткоў

1.05.2026 / 14:14

Арына Жураўская

Дзяўчына зрабіла кар'еру ў Маскве, а вайну на радзіме стараецца не заўважаць.

Мары Краймбрэры. Фота з яе інстаграма

Да канца года ў «Мінск-Арэне» запланавана пяць канцэртаў. Гэта выступы рускамоўных спевакоў Мары Краймбрэры, Паліны Гагарынай, Дзімы Білана, а таксама салянка зорак 1990‑х і танцавальнае шоу «Сімфонія жыцця».

Бліжэйшы выступ, ужо 2 мая, у поп-зоркі Мары Краймбрэры. І квіткі разабралі амаль цалкам. Прададзена 11290 месцаў на трыбунах, а таксама некалькі тысяч квіткоў на танцполе і ў фанзоне. На гэты момант у продажы толькі роўна пяць месцаў на танцполе.

За магчымасць пачуць Мары Краймбрэры ўжывую яе фанаты заплацілі ад 65 да 236 рублёў.

Сапраўднае імя спявачкі — Марына Жадан, яна нарадзілася і вырасла ў Крывым Рогу. Прыгожы псеўданім прыдумала сабе яшчэ ў 11 гадоў у школе на інфарматыцы. У 20 гадоў дзяўчына паехала скараць Маскву — і ёй гэта ўдалося. 

Вайну на сваёй радзіме артыстка не згадвае публічна. Яна працягвае жыць сваё звыклае зорнае жыццё ў Расіі. У Беларусі таксама час ад часу выступае.

Летась, напрыклад, Мары Краймбрэры была хэдлайнеркай Дня горада ў Гродне. Паслухаць яе сабралася каля 25 тысяч чалавек. Сёлета ў чэрвені спявачка таксама выступіць на Дні моладзі ў Гомелі.

Чытайце таксама:

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў

Каментары да артыкула