БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ўзяўся за малако і масла

30.04.2026 / 23:47

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 30 красавіка падпісаў указ «Аб развіцці малочнай галіны». Дакумент прадугледжвае будаўніцтва або рэканструкцыю ў 2026—2028 гадах не менш як 73 малочна-таварных комплексаў у арганізацыях аграпрамысловага комплексу. Таксама плануецца стварэнне ўсёй неабходнай інфраструктуры для іх працы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Арганізацыі, якія будуць рэалізоўваць гэтыя інвестыцыйныя праекты, вызначыць Савет Міністраў. Спіс сфарміруюць на аснове прапаноў, падрыхтаваных аблвыканкамамі.

Указ вызначае ўмовы рэалізацыі праектаў і патрабаванні, якім яны павінны адпавядаць.

Таксама ўстаноўлены максімальны аб’ём фінансавання аднаго праекта — 27 мільёнаў рублёў.

Акрамя таго, дакумент дазваляе пры будаўніцтве выкарыстоўваць нормы з указа №46 ад 31 студзеня 2025 года «Аб асаблівасцях будаўніцтва і прыёмкі аб’ектаў у эксплуатацыю». Гэта робіцца для зніжэння кошту работ і больш хуткай рэалізацыі праектаў.

За неналежнае або несвоечасовае выкананне патрабаванняў указа прадугледжаная персанальная адказнасць службовых асобаў — аж да крымінальнай.

Таксама дакумент вызначае крыніцы фінансавання будаўніцтва малочна-таварных комплексаў на 2026 год.

Чытайце таксама:

Лукашэнка з чыноўнікамі адзначыў шампанскім дабудаваны кароўнік

Пастаўскі малочны завод патлумачыў, чаму піша ганебную «Белоруссию» на сваіх пачках

Полацкі малочны камбінат прадалі «Савушкаваму прадукту»

У Расіі незадаволены «Савушкавым прадуктам» і «Сервалюксам»: у іх тварагу знайшлі небяспечнае рэчыва

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму

Чым насамрэч «разбаўляюць» малако на заводзе і як дабіваюцца патрэбнай тлустасці масла

Каментары да артыкула