БЕЛ Ł РУС

У Мастах п'яныя мужыкі стралялі з кватэры з пнеўматыкі. І трапілі ў суседскі «Опель»

2.05.2026 / 11:27

Nashaniva.com

Шыба каля месца кіроўцы разбітая, крымінальная справа заведзеная.

32‑гадовы жыхар Мастоў гасціў у знаёмага. Пілі. А пасля вырашылі разнастаіць вечар — дасталі пнеўматычны пісталет «Stalker» і пачалі страляць з акна кватэры па прыпаркаваным у двары «Opel». Вынік — разбітая шыба.

Заведзеная крымінальная справа па артыкуле аб хуліганстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула