Расіяне ўдарылі дронам па маршрутцы ў Херсоне. Двое загінулых
Яшчэ сямёра параненыя.
Расійскія войскі сёння, 2 мая, атакавалі маршрутку ў Дняпроўскім раёне Херсона. Двое загінулі на месцы — работнік камунальнай службы і жанчына.
Яшчэ сямёра атрымалі раненні — шасцёра мужчын і адна жанчына, сярод іх чацвёра камунальшчыкаў. Усе шпіталізаваныя.