БЕЛ Ł РУС

Цэнтр абароны персанальных звестак лічыць, што ДАІ з «табло ганьбы» парушае закон

4.05.2026 / 10:57

Nashaniva.com

Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных паставіў пад сумнеў законнасць працы новай інтэлектуальнай сістэмы ДАІ, якая публічна дэманструе рэгістрацыйныя нумары аўтамабіляў-парушальнікаў на прыдарожных табло.

Тэхналогія аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў на трасе Р-53 ад Жодзіна да Кургана Славы выклікала пытанні ў юрыстаў, расказвае АНТ. 

Сутнасць канфлікту палягае ў прававым статусе дзяржаўнага нумара транспартнага сродку. Згодна з беларускім заканадаўствам, гэтыя звесткі адносяцца да персанальных даных, а іх распаўсюд без згоды ўладальніка абмежаваны.

Начальнік упраўлення кантролю і аўдыту Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Беларусі Віталь Дзіско пацвердзіў, што яны падрыхтавалі афіцыйны ліст з патрабаваннем удакладніць прававыя падставы для такой апрацоўкі інфармацыі.

Новая сістэма выкарыстоўвае штучны інтэлект для выяўлення розных тыпаў парушэнняў: перавышэння хуткасці, адсутнасці тэхагляду, непрышпіленага рамня бяспекі і выкарыстання тэлефона за рулём. Абяцаюць сачэнне і за жартаўлівыя налепкі на аўто. 

Звесткі пра парушальніка выводзяцца на агульны агляд на спецыяльнае табло.

У ДАІ заяўляюць, што метад мае выхаваўчую мэту, і эксперымент стане пастаяннай практыкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула