БЕЛ Ł РУС

Закрылі на рэканструкцыю адзін з найстарэйшых інтэрнатаў БНТУ

4.05.2026 / 15:57

Nashaniva.com

У Мінску закрылі на рэканструкцыю адзін з найстарэйшых інтэрнатаў БНТУ, размешчаны на праспекце Незалежнасці, 61, паведамляе «Мінскбуд».

Фота: «Мінскбуд»

Будынак чакае маштабнае абнаўленне: унутры яго амаль поўнасцю разбяруць. Ужо здымаюць дах, унутраныя перакрыцці, перагародкі, вокны, дзверы і інжынерныя камунікацыі. Фактычна застанецца толькі каркас — знешнія сцены і жалезабетонныя канструкцыі, якія дадаткова ўмацуюць.

Пасля гэтага ўнутры створаць новую планіроўку з сучаснымі перакрыццямі і памяшканнямі.

Пры гэтым знешні выгляд будынка захаваюць. Гістарычны фасад адновяць у першапачатковым выглядзе: ачысцяць архітэктурныя элементы, адрэстаўруюць дэкаратыўную лепку. Новыя вокны ўсталююць у сучасным выкананні, але з захаваннем ранейшага стылю.

Інтэрнат №4 быў пабудаваны ў 1954 годзе і з’яўляецца часткай архітэктурнага ансамбля галоўнага корпуса БНТУ. Будынак вядомы сваімі пілястрамі, гарэльефамі і скульптурамі.

Чытайце таксама:

З 1 мая ў Мінск вернецца «Найлепшая вуліца»

У Мінску будуюць новы шматфункцыянальны цэнтр з прамым выхадам з метро

Пасярод мінскага лесапарку Мядзвежына збіраюцца пабудаваць біятлонны комплекс

Каментары да артыкула