БЕЛ Ł РУС

ЗВР Беларусі крыху выраслі за красавік пасля зніжэння ў сакавіку

5.05.2026 / 09:42

Nashaniva.com

Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся за красавік на $24,4 млн і на 1 мая 2026 года склалі $15,267 млрд, паведаміў Нацбанк.

Фота: БелТА

Увесь 2025 год, а таксама студзень і люты 2026 года ЗВР Беларусі раслі, толькі зменшыліся ў сакавіку адразу на адзін мільярд. Скарачэнне аб’ёму золатавалютных рэзерваў звязана са зніжэннем кошту на золата на міжнародных фінансавых рынках.

Па выніках 2024 года золатавалютныя рэзервы складалі 9 млрд даляраў, а на канец 2025 года яны складалі 14,4 млрд, а на 1 сакавіка 2026 года складалі 16,4 млрд даляраў, потым было падзенне на адзін мільярд даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула