БЕЛ Ł РУС

Самая танная кватэра ў Мінску прадаецца за $65 000. І вось як яна выглядае

5.05.2026 / 13:30

Nashaniva.com

Цяпер самай таннай у Мінску можна лічыць кватэру ў дзевяціпавярховіку 1977 года на вуліцы Ротмістрава.

Яна займае крыху больш за 34 «квадраты», піша Onliner.by.

Вось як яго апісвае сам уладальнік: «У кватэры заменены шклопакеты, лоджыя зашклёная, добрыя драўляныя міжпакаёвыя дзверы. Плітка на падлозе ў кухні, калідоры і санвузлах у добрым стане. На падлозе ў пакоі — паркет. Вам засталося толькі пераклеіць шпалеры».

Мэбля засталася толькі на кухні (там стаіць паўнавартасны гарнітур) і ў калідоры — шафа, люстэрка, тумба. А вось асноўны пакой ужо вызвалены ад рэчаў — можна завозіць сваё.

Абыйдзецца такі варыянт у $65 000 у эквіваленце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула