БЕЛ Ł РУС

Зборная Беларусі па футболе згуляе таварыскі матч з Буркіна-Фасо

5.05.2026 / 14:16

Nashaniva.com

Матч пройдзе 9 чэрвеня на Нацыянальным футбольным стадыёне ў Мінску, паведаміла АБФФ.

Заўзятары зборнай Буркіна-Фасо, Wikimedia Commons

Зборная Буркіна-Фасо займае 62‑е месца ў абноўленым рэйтынгу ФІФА, Беларусь — 97-е. Будучы супернік станавіўся срэбраным (2013) і бронзавым (2017) прызёрам Кубка афрыканскіх нацый.

У кваліфікацыі чэмпіянату свету ФІФА 2026 года зборная Буркіна-Фасо заняла другое месца ў адборачнай групе A Канфедэрацыі афрыканскага футбола. Каманда саступіла першы радок Егіпту, пацярпеўшы за ўсю кваліфікацыю толькі адно паражэнне.

Гульцы каманды гуляюць у чэмпіятах Францыі («Лар'ян», «Анжэ»), Англіі («Брэнтфард», «Сандэрленд»), Германіі («Баер», «Фрайбург»), Шатландыі («Хартс», «Рэйнджэрс»), Нідэрландаў («Дэн Гааг»)

5 чэрвеня зборная Беларусі згуляе таварыскі матч з Сірыяй.

У верасні нацыянальная дружына, якую ўзначальвае Віктар Ганчарэнка, возьме ўдзел у чарговым розыгрышы Лігі нацый. Яе спаборнікі: Албанія, Фінляндыя і Сан-Марына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула