БЕЛ Ł РУС

У Гродне падлеткі пужалі жыхароў цацачнай зброяй з даху

5.05.2026 / 19:16

Nashaniva.com

Гродзенская міліцыя паведаміла пра падлеткаў, якія залезлі на дах шматпавярховіка і імітавалі адтуль «стральбу» з прадмета, падобнага на пісталет.

Інцыдэнт адбыўся на Індурскай шашы, 4/2. Інфармацыя пра гэта спачатку з’явілася ў інтэрнэце і выклікала рэзананс, а пасля таго да яе падключыліся і сілавікі.

Прыкладна праз гадзіну пасля прыезду на месца яны ўстанавілі, што ўдзельнікамі забавы былі пяць падлеткаў ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў. Высветлілася, што «зброя», якой яны карысталіся, была цацкай. Па словах падлеткаў, яны ўвогуле і не цэліліся ў людзей, а проста забаўляліся і хацелі паглядзець горад з вышыні.

Цяпер па гэтай справе праводзіцца праверка. Паколькі доступ на дах быў не закрыты, то асобна разглядаецца пытанне пра бяспеку будынка і магчымыя парушэнні.

Міліцыя заклікае бацькоў больш уважліва сачыць за вольным часам дзяцей і тлумачыць ім правілы бяспекі, каб пазбягаць падобных сітуацый у будучыні.

Чытайце таксама:

У Мастах п'яныя мужыкі стралялі з кватэры з пнеўматыкі. І трапілі ў суседскі «Опель»

У бары на Зыбіцкай наведвальнікі не падзялілі крэсла. Цяпер будзе суд

Мінчанка пабачыла на двары, як мужчына драпае ключамі чужую машыну. І не прайшла міма

Каментары да артыкула