Цана нафты Brent апусцілася ніжэй за 100 даляраў
Цана нафты эталоннай маркі Brent падчас таргоў 6 мая знізілася на 9%.
У ходзе таргоў кошт ліпеньскага ф’ючарса на Brent на ICE Futures апусціўся да 99,84 даляра за бараль, пасля чаго стабілізаваўся і гандляваўся ў раёне 100 даляраў.
Так рынак адрэагаваў на навіны пра тое, што ЗША і Іран блізкія да пагаднення аб завяршэнні вайны.