БЕЛ Ł РУС

Польскія візавыя цэнтры запусцілі мабільны дадатак для падачы заявы на візу

6.05.2026 / 14:47

Nashaniva.com

Працэс запісу такі ж, як і на сайце.

Візавыя цэнтры Польшчы запусцілі мабільны дададак VFS Global для запісу на падачу дакументаў на візу, паведамілі ў кампаніі VFS Global.

Працэс запісу такі ж, як і на сайце. Але дадатак прапануе пашыраны функцыянал для ўводу пашпартных даных. Яны скануюцца з фатаграфіі пашпарта або счытваюцца з чыпа біяметрычнага пашпарта з выкарыстаннем тэхналогіі NFC на сумяшчальных мабільных прыладах.

Мабільны дадатак даступны для спампоўкі ў App Store і Google Play для прылад iOS і Android і прадстаўлены ў трох моўных версіях.

У VFS Global таксама паведамілі, што не нясуць адказнасці за выкарыстанне паслуг пасярэднікаў і неафіцыйнага софту, і рэкамендавалі заяўнікам карыстацца выключна афіцыйным сайтам і/або дадатак VFS.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула