БЕЛ Ł РУС

Фонд Талая зрабіў для ваеннага помніка ў Маскве сплаў з манет і прадметаў «СВА»

6.05.2026 / 15:50

Nashaniva.com

У Маскве на Паклоннай гары ствараюць помнік «Жывая памяць удзячных пакаленняў», у аснову якога паклалі сплаў з вялікай колькасці манет — каля 10—12 мільёнаў. Іх збіраюць ужо пяць гадоў, а накіроўвае працу па зборы і пераплаўцы беларускі фонд Аляксея Талая. Прытым манетамі вырашылі не абмяжоўвацца. 

 

Уладзімір Пуцін і Аляксей Талай. Фота: Аляксандр Казакоў / РИА Новости

«Важны момант у тым, што гэта 10‑12 мільёнаў манет, аскепкі з палёў «СВА», крыжыкі загінулых хлопцаў у гэтым сплаве», — растлумачыў, з чаго робіцца гэты сплаў, Аляксей Талай.

Заключны этап вырабу сплаву адбыўся ў Брэсцкай вобласці, дзе правялі фінальную цырымонію перад адпраўкай матэрыялу ў Маскву.

Сам праект рэалізуецца з 2021 года і ўжо ўключае некалькі помнікаў. Першы з’явіўся ў Мінску ў 2022 годзе (для яго выкарысталі каля 130 тысяч манет), другі — у Брэсце ў 2024 годзе (каля 500 тысяч манет). У Маскве раней таксама быў адкрыты адзін з этапаў мемарыяла, у якім выкарыстоўвалі каля 5 мільёнаў манет, але новы сплаў павінен стаць часткай далейшага развіцця комплексу.

Чытайце таксама:

Аляксей Талай вырашыў зрабіць аперацыю на носе

Аляксей Талай зацікавіў адным са сваіх праектаў Пуціна

Аляксей Талай развёўся з другой жонкай

Каментары да артыкула