БЕЛ Ł РУС

Падаражэлі квіткі на электрычкі і цягнікі

7.05.2026 / 11:24

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павысіла тарыфы на пасажырскія чыгуначныя перавозкі.

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях выраслі ў сярэднім амаль на 27%.

Напрыклад, за білет у межах аднаго тарыфнага пояса цяпер трэба будзе заплаціць на 54 капейкі больш — 2,54 рубля.

Што тычыцца кошту білетаў на рэгіянальных лініях, то тарыфы залежаць ад адлегласці, класа цягніка і шэрагу іншых фактараў.

У сярэднім кошт праезду ў цягніку эканомкласа вырас на 11 капеек — да 52 капеек за адну зону праезду і на 1,1 капейкі да 5,2 капейкі за 1 кіламетр праезду.

На міжрэгіянальных лініях у цягніках бізнэс-класа кошт праезду павялічыўся ў дыяпазоне 0,7 — 23,21 рубля да 5,12 — 168,28 рубля ў залежнасці ад адлегласці, тыпу і вагона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула