БЕЛ Ł РУС

У Мінску не дазволілі правесці шэсце «Бессмяротнага палка»

7.05.2026 / 18:11

Nashaniva.com

Мінскі гарвыканкам не дазволіў правесці 9 мая шэсце «Бессмяротнага палка». Аргкамітэт акцыі заклікаў ахвотных ускласці кветкі на плошчы Перамогі і прынесці з сабой партрэты сваякоў — удзельнікаў «Вялікай Айчыннай вайны», заўважыла «Радыё Свабода».

Фота ілюстрацыйнае

У мінулым годзе ў сталіцы такое шэсце таксама не дазволілі. Не мелі плёну і шматлікія спробы зарэгістраваць арганізацыю «Бессмяротнага палка».

Тым часам у Віцебску шэсце сёлета дазволілі — яно пройдзе ў рамках акцыі «Беларусь памятае».

Акцыя «Бессмяротны полк» пачалася ў Расіі ў 2012 годзе як грамадская ініцыятыва. Пазней Крэмль прыстасаваў яе для прапагандысцкіх мэтаў.

Чытайце таксама:

У анексаваным Крыме адмовіліся ад правядзення парада на 9 мая і акцыі «Бессмяротны полк»

У Расіі «Бессмяротны полк» падаў у суд на «Бессмяротны полк»

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 9 мая. Будуць маштабныя змены

Найстарэйшай удзельніцы Другой сусветнай вайны ў Беларусі — 106 гадоў

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»

Каментары да артыкула