Беларускага прызёра Алімпіяды ў Парыжы злавілі на допінгу
Беларускага цяжкаатлета Яўгена Ціханцова часова адхілілі ад спаборніцтваў праз падазрэнне ў парушэнні ім антыдопінгавых правілаў.
Яўген Ціханцоў з алімпійскім медалём
Міжнароднае агенцтва допінг-тэставання паведаміла, што ў допінг-пробе спартсмена, узятай 8 сакавіка па-за спаборніцтвамі, выявілі сляды гармону росту. Гэта рэчыва забаронена Сусветным антыдопінгавым агенцтвам як падчас турніраў, так і па-за імі.
Пакуль адхіленне мае часовы характар. У Ціханцова ёсць права запатрабаваць праверку пробы B, каб пацвердзіць або абвергнуць вынікі першапачатковага аналізу. Таксама ён можа даць афіцыйныя тлумачэнні адносна таго, як забароненае рэчыва магло трапіць у арганізм.
Яўген Ціханцоў — ураджэнец Гомеля і адзін з лідараў беларускай зборнай па цяжкай атлетыцы. Ён з’яўляецца бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы, а таксама чэмпіёнам і прызёрам чэмпіянатаў свету, двухразовым чэмпіёнам Еўропы.
Чытайце таксама:
Яўген Ціханцоў — бронзавы прызёр Алімпіяды ў Парыжы
20‑гадовы беларус стаў чэмпіёнам свету па цяжкай атлетыцы
Беларускі цяжкаатлет «трапіў» на 120 тысяч рублёў
Італьянская біятланістка перад самым стартам зімовай Алімпіяды праваліла допінг-тэст
МАК зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў. З расійскіх — не