БЕЛ Ł РУС

З раніцы значна пагоршыліся ўмовы надвор'я

8.05.2026 / 08:56

Nashaniva.com

Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца моцныя дажджы. У ДАІ далі некалькі рэкамендацый паводзін на дарозе як кіроўцаў, так і пешаходаў.

У непагадзь неабходна выбіраць бяспечную хуткасць, не здзяйсняць неабдуманых манеўраў, пазбягаць рэзкіх рухаў руля, разгону і тармажэння. Пры пагаршэнні бачнасці трэба ўключыць блізкае святло фар, а таксама захоўваць бяспечную дыстанцыю і бакавы інтэрвал.

Калі з-за інтэнсіўнасці ападкаў працягваць рух немагчыма, варта спыніцца па-за межамі праезнай часткі з уключанай аварыйнай сігналізацыяй і знешнімі светлавымі прыборамі, і перачакаць залеву.

Кіроўца і пасажыры павінны быць прышпілены рамянямі бяспекі, а дзеці да 12 гадоў — перавозіцца ў спецыяльных прыладах.

Пешаходам варта пачынаць пераход дарогі толькі пераканаўшыся, што кіроўцы вас заўважылі і прапускаюць.

Нельга закрываць сабе агляд парасонам або капюшонам і варта адмовіцца ад перамяшчэння на роварах, самакатах і іншых сродках персанальнай мабільнасці.

У цёмны час сутак пры руху ўздоўж праезнай часткі трэба абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула