БЕЛ Ł РУС

У Літве шэсць чалавек асудзілі за кантрабанду цыгарэт з Беларусі

8.05.2026 / 15:31

Nashaniva.com

Шэсць жыхароў Вільні, Трокаў, Вісагінаса і Рокішкіса прызнаныя вінаватымі ў кантрабандзе цыгарэт з Беларусі і незаконным распараджэнні імі ў складзе арганізаванай групы, паведамляе LRT са спасылкай на пракуратуру.

Суд прызначыў гэтым асобам штрафы на агульную суму амаль 100 тыс. еўра. Адзін з асуджаных — былы пагранічнік з Вісагінаса, звольнены са службы за гэтыя злачынствы.

Асуджаныя абавязаны выплаціць штрафы на працягу 24 месяцаў з дня ўступлення судовага загаду ў сілу.

У асуджаных таксама канфіскаваны гідракасцюмы, тэлефоны, матор для лодкі, а таксама будзе спагнана сума, якая адпавядае кошту мікрааўтобуса, — больш за 5 тыс. еўра.ё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула