БЕЛ Ł РУС

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА

9.05.2026 / 20:37

Nashaniva.com

Адразу пасля перамогі партыі «Ціса» на парламенцкіх выбарах у Венгрыі 12 красавіка 2026 года свет абляцела відэа, як адзін з паплечнікаў Петэра Мадзьяра Жолт Хегедзюш па-заліхвацку танчыць на прынагодным мітынгу. 9 мая ён яго паўтарыў на інаўгурацыі новага ўрада на чале з Мадзьярам пасля прызначэння міністрам аховы здароўя.

Скрыншот з відэа 

Гэтым разам танцы пачаліся адразу пасля першай прамовы Петэра Мад’яра ў якасці прэм’ер-міністра на вечарыне партыі «Ціса» з нагоды змены рэжыму.

Гэтым разам усё, аднак, было куды менш спантанна: на месцы прысутнічала аўтарка песні, англійская спявачка Jalja, якая ўжывую выканала рэмікс на кампазіцыю The Hanging Tree.

Як толькі загучала мелодыя, Хегедзюш падняўся па сходах парламента разам з Петэрам Мадзьярам і паўтарыў сваё танцавальнае шоу, якое ў яго выкананні ўжо бачылі ў ноч выбараў.

The new government of Hungary after inauguration.
Never been so cool to be Hungarian. pic.twitter.com/9B4f1P6opA

— SzabadonMagyarul (@SzabadonMagyar) May 9, 2026

Жолт Хегедзюш па адукацыі доктар, артапед-хірург. Ён нарадзіўся ў 1969 годзе. Атрымаўшы адукацыю на радзіме, пасля доўгі час працаваў у Вялікабрытаніі, дзе займаў кіраўнічыя пасады ў артапедычных аддзяленнях клінік і спецыялізаваўся на аперацыях на тазасцегнавых і каленных суставах.

Пасля вяртання ў Венгрыю ў 2015 годзе працягваў медыцынскую практыку ў некалькіх клініках, а таксама працаваў у Нацыянальным інстытуце спартыўнай медыцыны. Акрамя практычнай працы, ён удзельнічаў у прафесійных медыцынскіх арганізацыях і быў звязаны з ініцыятывамі супраць неафіцыйных плацяжоў у медыцыне.

У палітыку ён прыйшоў у 2025 годзе як эксперт па ахове здароўя ў партыі «Ціса». Пазней яго прапанавалі на пасаду міністра аховы здароўя ў магчымым урадзе гэтай партыі, а цяпер ён ім і стаў.

Жолт Хегедзюш жанаты, мае чатырох дзяцей. А ягоны бацька, Лорант Хегедзюш (1930-2013) — вядомы ў Венгрыі рэлігійны дзеяч, які быў адным з епіскапаў Евангелісцка-рэфармацкай царквы.

Чытайце таксама:

Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне

«Перамогу «Цісы» ўспрымаю пазітыўна, але ёсць асцярогі». Беларусы, якія жывуць у Венгрыі, расказалі пра выбары і змену ўрада

Каментары да артыкула